Описание товара:
192x125x10.3 мм, 260 г, дисплей: E-Ink VizPlex, 6″ (600×800), microSD (TransFlash), microSDHC, PDF, TXT, DjVu, FB2, MP3, WAV, WMA, OGG, JPEG, TIFF, PNG, GIF, BMP
Данный товар можно приобрести по цене 205$
Мнение покупателя:
Выдатная кніга – гэта тое, што магу сказаць у першыя дні карыстаньня. Выбіраў між е500 і е600, але сьхіліўся ў бок той, дзе навушнікі 3,5мм, ну і дысплэй большы – бо гэта лічу таксама плюсам. Карацей, спыніўся на е600. Дарэчы, што трэба адзначыць: 1. Калі вы выбіраеце чорны рыдар, то бок і ўвесь камплект будзе чорнага колера, ну і зразумела наадварот – белая кніга і белы камплект (што ў камплекце глядіце на аф. сайце). 2. На дадзены момант выйшла дзьве прашыўкі да прылады- апошняя ад 17.01, але перад ёй усё роўна трэба пампаваць папярэднюю – апошняя дадатак да прашыўкі напрыканцы 2010 года.
Што тычыцца навушнікаў – для кнігі(!) яны выдатныя! Вы ж кнігу набываеце, а не плэер!=)
У МІНУСАХ – малы выбар шрыфтоў ( 3 напачатку + 1 пасьля абнаўленьня прашыўкі )- каб памяняць флэш-носьбіт ці акамулятар трэба здымаць ЦАЛКАМ УСЮ ЗАДНЮЮ ПАНЭЛЬ- вельмі дробны каляндар аглядам на ўвесь год.
Асабістая заўвага да WORD’аўскіх файлаў – пасьля апошняй прашыўкі ( за 2011г) чытаюцца лепш у параўнаньні з прашыўкай за 2010г, але ўсё роўна “не айс” – пры павелічэньні маштабу чытаць нязручна ні пад 90, ні на 180 градусаў – адзінае выйсьце падбіраць памер шрыфта, лепш калі ён будзе 14 ці 16 ( Таймс ню роман).
А ПА ПЛЮСАМ калі разьбіраць – то кніга з такім функцыяналам ёсьць сам адзін вялікі плюс. PDF i DJVU загружае вельмі хутка, асабліва апошні фармат (мне падалося нат, што хутчэй чым тэкставыя файлы). Ну і, праўда, чахол, спадабаўся=)
Вось так караценька. Калі што пішыце на “аську” – 435 999 095