Описание товара:
автоматическая стиральная машина, вертикальная загрузка 5 кг, отжим 800 об/мин, глубина 60 см, энергопотребление A, 9 программ
Данный товар можно приобрести по цене 402$ – 472$
Мнение покупателя:
Параўноўваю з чыста нямецкай машынкай Privileg, якая адрабіла не менш за 10 год у нас. Таксама з вертыкальнай загрузкай. Адметна, што праграмы такія-ж самыя. Такое ўражанне, што змяніўся корпус і электроніка, а вот усе дзеянні, што выконвае машына, яны засталіся нязменнымі. Хутчэй за ўсё, карыстаюць нейкую агульную мікрапраграму.
Хаця ў Privileg-а была балансіроўка бялізны, гэта дазваляла дасягнуць меншай вібрацыі, чым у гэтай Zanussi, нават на 1000 аб. на хв., хоць тут толькі 800. Але мяне гэта не напружвае. Звычайная вібрацыя механізму. Па ванне не скоча.
Адзіны мінус адсутнасці балансіроўкі, гэта тое, што па заканчэнні прання, даводзіцца самому падкручваць барабан да дзверак, у той час як Privileg у бальшыні выпадкаў сам спыняў барабан у такім становішчы, што дзверкі адразу былі бачнымі, і можна было іх адразу адчыняць.
Апрача гэтага адрозненняў больш няма. У рэжыме прання амаль не чутная, калі зачыніць дзверы ў ванную. Хаця суб’ектыўна і трохі гучнейшая за Privileg. У часе адціскання можна пачуць высокачастотны свіст, але гэта не напружвае. Можна ахарактарызаваць як прыемны.
Аднойчы заўважыў падцяканне, але больш не паўтаралася. Не ведаю, што гэта было. Можа так аднекуль нацякло.
Разлік, што 800 абаротаў дастаткова і больш не трэба, сябе апраўдаў. Многія рэчы вымаеш амаль сухімі. Што да выканання сваіх непасрэдных функцыяў — прання бялізны — ніякіх нараканняў на прыладу няма.